Фесты

Канатоп-блюз фэст (16+)

22 августа   |   19:00

Минск, ул. Азгура, 8

Справки: 

Вход: 5 руб.

Канатоп-блюз фэст (16+)

Блюз не перастае здзіўляць сваёй шырынёй, сваімі межамі, сваім непаўторным стылем. Гэтая музыка не для ўсіх. Яна для тых, хто хоча жыць і ўдыхае жыццё на поўныя грудзі.

Вечар памяці легенды беларускага блюзу — Яўгена Канавалава. Музыкі, паэта, навукоўца. Яго называюць адным з пачынальнікаў рок-н-ролу ў Беларусі. Ён гуляў яшчэ ў той час, калі рок называўся біг-бітам.

Першы калектыў з удзелам Канавалава «Алгарытмы» ўтварыўся ў 1965 годзе на базе Радыётэхнічнага інстытута. У 1968 г. на Першым фестывалі біт-ансамбляў Мінска «Алгарытмы» занялі першае месца, а Яўген быў прызнаны лепшым сола-гітарыстам. На працягу 70-х музыка перайграў у розных клубных складах, а затым на два дзесяцігоддзі сышоў у навуку: займаўся лазернай фізікай.

У канцы 90-х ён зноў пачаў выступаць, запісаў шэраг альбомаў ад блюзавых да авангардных. У апошні раз Яўген выйшаў на сцэну ў верасні 2010 года.

ОТЗЫВЫ
Заметили ошибку в тексте? Выделите фрагмент и нажмите Ctrl+Enter.
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
FACEBOOK VKONTAKTE TWITTER
Или комментируйте с помощью капчи